Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!
Галерэя
"Святло нябёсаў для душы"
13 красавіка 2018 года ў сценах нашага музея прайшло мерапрыемства пад назвай “Святло нябёсаў для душы”, якое праходзіла з нагоды афармленне новай выставы “Святло Вялікадня” і вялікіх святаў усіх вернікаў- Вялікдзень і Радаўніца. Жыллё веруючага чалавека нельга ўявіць без чырвонага кута - месца, дзе знаходзіцца абраз. Адкуль з’явілася традыцыя яго шанавання, які быў першы абраз- усё гэта і яшчэ шмат цікавага расказалі пратаіерэй Мікалай царквы аг.Гудзевічы і ксёндз Валерый з касцёла аг.Вялікія Эйсманты, якія былі запрошаны на дадзенае мерапрыемства. Усе прысутныя не толькі пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі, але таксама праслухалі новыя вершы Мікала Пятровіча Іваноўскага.

Майстар -клас па падвойнаму ткацтву
5 красавіка 2018года ў г. Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”
Майстар -клас па бісерапляценню
16 сакавіка 2018 года вучні Гудзевіцкай школы наведалі наш музей, дзе змаглі прыняць удзел ў майстар-класе па бісерапляценню.
Выставы
"Святло Вялікадня"
У выставачнай зале для агляду наведвальнікаў прадстаўлены з запаснікаў нашага музея 29 ікон, адзенне святара. Ёсць і невялікая колькасць экспанатаў УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек ”: складні, металічныя абраз, “дарожныя” іконы, традыцыйныя пісаныя алеям абразы. Усе жадаючыя могуць наведаць нашу выставу да 28 красавіка 2018 года і адчуць на сабе небывалую цеплыню гэтых экспанатаў.
"Калі ў душы вясна..."
Дакрануцца да прыгожага і стварыць па-сапраўднаму вясенні настрой вам дапаможа выстава работ мясцовых майстрых.