"Дарыце людзям прыгажосць!"32>
Назад
Шаноўныя сябры!. Асабістая падзяка ўсім хто завітаў у сцены Гудзевіцкага музея 14 сакавіка на адкрыццё нашай выставы "Дарыце людзям прыгажосць"! Чарговы раз да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены вышываныя карціны, абрусы, ручнікі мясцовых майстрых аг. Гудзевічы. Талент і працавітасць гэтых жанчын уражвае! Узнікаюць пачуцці цікавасці да непаўторнай прыгажосці, гонар за сваю Радзіму!
Запрашаем усіх наведаць выставу!