Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Дзіва дзіўнае!!!"

Назад

   У гэтым месяцы “Дзіва Дзіўнае” вырашыла звярнуць увагу на незвычайны экспанат Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея – ЭЛЕКТРАФІКАВАНЫ АЛФАВІТ. Гэта беларускі алфавіт. Зроблены ён быў у 1960 годзе вучнямі Гудзевіцкай СШ пад кіраўніцтвам настаўніка Алеся Мікалаевіча Белакоза. Каштоўны гэты экспанат тым, што выкананы ў адным экзэмпляры і карысталіся ім на ўроках роднай мовы ў нашай школе. А вось пра прынцып дзеяння гэтага алфавіта можна даведацца завітаўшы ў музей.

Магчыма нехта з вас, хто чытае нашу рубрыку, быў адным са стваральнікаў гэтай рэчы.

Прыязджайце, калі ласка, у наш музей. Будзем рады вас вітаць!

Тэлефон: 8(01515)3-93-12