Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 8-9 чэрвеня 2018 года32>
Праграма летняй школы прадугледжвала знаёмства і навучанне яе ўдзельнікаў тэхналогіі падвойнага ткацтва, а таксама ўдзел майстроў у выставе-конкурсе сучасных тканых вырабаў “Тканыя дзівосы”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі майстры па ткацтву з розных рэгіёнаў нашай краіны. Цікавай навіной было знаёмства з тэхнікай “Белаузорыстае ткацтва Панямоння”, якое ў мінулым годзе атрымала статус гісторыка культурнай каштоўнасці, з якой нас пазнаёміла майстр аддзела рамёстваў Лідскаг раённага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Сільвановіч Валянціна Генрыкаўна. А пасля напружанай працы ўсе адпачывалі каля нашага этнаграфічнага аддзела “Хатка”, пад гукі гармоніка танцавалі традыцыйныя мясцовыя танцы: Польку і Кадрылю, Кракавяк і “На рэчаньку”!