Праект "Дзіва дзіўнае!!!"32>
Назад
“Дзіва Дзіўнае” ў гэтым месяцы вырашыла звярнуцца да вельмі каштоўнага экспаната Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея – АРЫГІНАЛЬНЫ ФОТАЗДЫМАК ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА. У 1987 годзе ён быў падараваны Алесю Мікалаевічу Белакозу, заснавальніку нашага музея, святаром Індурскага касцёла. Ёсць у экспазіцыі літаратурнай залы і іншыя цікавыя старыя друкаваныя выданні звязаныя з імем гэтага вядомага паэта. Дарэчы, калекцыя фотаздымкаў Гудзевіцкага музея налічвае больш за 4000 экспанатаў! Згадзіцеся, што гэта не так ужо і мала.
А калі вас зацікавіла дадзеная тэма і вам хочацца падрабязней пра што-небудзь даведацца, прыязжайце ў наш музей, пішыце свае пытанні і каментарыі ў сацыяльных сетках.