Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

«Вясновы вернісаж»

Назад

Выстава працуе з 7 сакавіка па 4 красавіка 2024 г.

Запрашаем наведаць цудоўную выставу работ нашых мясцовых майстрых, жанчын, у душы якіх заўжды вясна, таму што вакол яны бачаць прыгажосць і ўвасабляюць яе ў сваіх разнастайных вырабах.

На выставе прадстаўлены і жывапіс, і вышыўка, і вязанне кручком, і работы з бісеру і іншых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вясновыя пейзажы, кветкі, лялькі, сурвэткі і шмат іншых твораў у самых жыццярадасных колерах, якія адлюстроўваюць ажыўлення прыроды ад доўгага зімовага сну.

Калі і ў Вашай душы вясна - прыходзцьце да нас, дзяліцеся сваім талентам, любуйцеся работамі іншых!

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12