Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

«Святло матулінай душы»

Назад

Выстава працуе з 12 кастрычніка па 9 лістапада 2023 г.

Кожны чалавек у сваім жыцці мае нейкае захапленне: хтосьці займаецца рэзкай па дрэву, хтосьці стварае сапраўдныя цуды з саломкі, хтосьці вяжа. На нашай выставе прадстаўлены работы таленавітых жанчын: прыгожыя вышываныя рэчы, вязаныя кручком, сплеценыя з паперы. Кожная з іх заслугоўвае своеасаблівай увагі, таму што дорыць непаўторныя імгненні радасці пры назіранні такой прыгажосці.

Так, на выстаўцы можна пазанёміцца з цудоўнымі вышыванымі карцінамі Валянціны Фёдараўны Гедрэвіч і Ірэны Адольфаўны Жукоўскай; работы, вязаныя кручком, лёгкія і ажурныя, належаць Але Генадзьеўне Кажэцкай і Веры Ігнатаўне Белакоз; вырабы плеценыя з паперы прынесла Кацярына Канстанцінаўна Аксаміт; Ралейнік Наталля Аляксандраўна праз свае работы прадэманстравала, што выдатна валодае і прутком, і кручком, і іголкай; яркі акцэнт выставы (каляровыя кветкі, лялькі, дамавічкі з мешкавіны), які адразу прыцягвае ўвагу наведвальнікаў - гэта работы Ліліі Анатольеўны Ценкуш. 

Першапачаткова выстава планавалася як аднадзённая, прымеркаваная да мерапрыемства "Любоў да маці свет трымае", але атрымалася надзвычайна цудоўнай і цёплай, таму было вырашана працягнуць яе работу.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12