Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Захаваем памяць

Назад

4 сакавіка калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея наведаў абеліск, устаноўлены на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Радзявічы. Асноўнай мэтай з'яўлялася прывядзенне ў парадак абеліска і прылеглай тэрыторыі пасля зімы. Прыбіралі апалыя галінкі, лісце, смецце і высахлую траву. За дружнай працай час ішоў хутка.

Добраўпарадкаванне дзеючых мемарыялаў і воінскіх захаванняў вядзецца штогод, каб будучыя пакаленні памяталі пра подзвіг, здзейснены звычайнымі людзьмі, якія сталі героямі і ўнеслі ўклад у агульную перамогу — часта, на жаль, цаной свайго жыцця.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12