Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Падвойныя дываны на ВДНГ у Маскве

Назад

У перыяд з 1 па 25 сакавіка 2024 года ў рамках работы Міжнароднай выставы-форуму «Расія» ў беларускім павільёне на ВДНГ у г.Маскве праходзяць Дні Гродзенскай вобласці.

На экспазіцыі прадстаўлены культурны, турыстычны, эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Гродзенскай вобласці. А таксама дэманструюцца прадметы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – падвойныя дываны з калекцыі Гудзевіцкага музея, выкананыя складанай тэхнікай ткацтва, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей РБ.

Больш поўную інфармацыю пра традыцыйную тэхналогію ткацтва падвойных дываноў аг.Гудзевічы можна прачытаць, перайшоўшы па спасылцы.

За фотаздымкі дзякуй ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці».

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12