"Таямніцы зямлі і неба"32>
з 3 лютага да 2 сакавіка
Прырода шчодра надзяліла нашу краіну разнастайнымі ландшафтамі, вядомымі сваёй непаўторнай прыгажосцю, багаццем рэк і азёр, векавымі пушчамі, непраходнымі балотамі. Але асноўнае багацце складаюць іх насельнікі – звяры і птушкі.
На выставе ёсць магчымасць пазнаёміцца з 39 відамі насельнікаў нашай прыроднай зоны, разгледзець іх, даведацца пра іх паводзіны і звычкі. Згрупаваны жывёлы па месцы іх жыхарства: жывёльны свет лугоў, лясоў і вадаёмаў. Так, можна ўбачыць чучалы шэрага жураўля, чорнага бусла, пугача, беркута, рысі, лісы і т.д. Сярод прадстаўленых жывёл даволі шмат відаў унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Дапаўняе выставу жывапіс. На выставе прадстаўлены карціны як беларускіх так і рускіх мастакоў, якія выбралі месцам жыцця і працы Беларусь, як самадзейных так і прафесійных майстроў пэндзля. Сярод іх Багустаў Аляксей Паўлавіч, Бандарчук Мікалай Трафімавіч, Гуціеў Мікалай Цімафеевіч, Волкава Валянціна Уладзіміраўна і іншыя. У сваіх работах мастакі адлюстроўваюць прыгажосць нашага беларускага краю. На іх палотнах прадстаўлены самыя звыклыя краявіды, якія мы можам бачыць кожны дзень, але не звяртаць увагу на іх красу.