Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

“Вяcнy вeceлa мы гyкaeм…”

Назад

"Гуканне вясны – першае па часе веснавое свята, старажытны язычніцкі абрад. Звязана з абуджэннем стваральных сіл прыроды, надзей чалавека. Ад вясны ў значнай ступені залежаў дабрабыт селяніна. Ім своечасовае пацяпленне было жыццёва неабходным. Каб Вясна прыходзіла паступова, зладжана, каб не было вялікіх разбуральных паводак, і каб зямля наталялася ўдосталь вільгаццю, рыхтавалася да сяўбы. Таму з гуканнем вясны звязана мноства магічна-рытуальных дзеянняў, якія суправаджаліся адпаведнымі заклікамі, заклінаннямі, песнямі, гульнявымі момантамі. Гэтыя дзеянні і абрадавыя творы вызначаліся і абумоўліваліся характарам працоўнай дзейнасці чалавека. Сам абрад набываў утылітарную ролю, станавіўся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі будучага ўраджаю".

Г.А. Барташэвіч (публікуецца паводле артыкула “Гуканне вясны” ў энцыклапедыі “Беларускі фальклор”)

Каб Вясна-прыгажуня хутчэй уступіла ў свае прыродныя правы, супрацоўнікі УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” і філіяла “Гудзевіцкі ЦДіК” правялі абрад “Гуканне вясны”. Свята прайшло каля этнаграфічнага аддзела Гудзевіцкага музея “Сялянская хатка ХІХ ст.”

Абрад распачалі спевамі. Спявалі вяснянкі з працяглым “У-у-у” ў канцы кожнага радка, вадзілі карагоды, пасля запускалі ў неба “птушак”. Калі ж рытуальныя дзеі завяршылі, пачалі гуляуць у вясновыя гульні, танцавалі ды весяліліся, частаваліся печывам.

Спадзяемся, што вясна будзе радаваць сваім выдатным надвор'ем!

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12