Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

“Талент і гонар роднай старонкі!”

Назад

3 лютага 2024 года споўнілася 90 гадоў народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства “Талент і гонар роднай старонкі!” 

Павіншаваць імянінніцу прыехалі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама М.О.Давыдзік, старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета В.С.Палойка. Шмат шчырых слоў і добрых пажаданняў выказалі калегі, былыя вучні, аднавяскоўцы, сябры і знаёмыя. У адрас Веры Ігнатаўны гучалі прыгожыя песні ў выкананні работнікаў філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.

Калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея ад усяго сэрца віншуе Веру Ігнатаўну з юбілеем і жадае моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!

Падрабязней пра мерапрыемства ў артыкуле раённай газеты "Зара над Нёманам".

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12