Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

“Юбілейны агляд - 2023”

Назад

Выстава працуе з 22 лістапада па 20 снежня 2023 г.

На выставе “Юбілейны агляд” мы стараемся ўзгадаць і адзначыць знакавыя падзеі нашай гісторыі і літаратуры. У першую чаргу, гэта юбілеі нашых выбітных землякоў, вядомых літаратараў, гісторыкаў, навукоўцаў, матэрыялы пра якіх ёсць у нашым музеі.

Так, на выстаўцы прадстаўлены дакументы, лісты, рукапісы, кнігі і фотаздымкі з аўтографамі, што расказваюць пра Алеся Белакоза, самабытных мясцовых песняроў Міхася Явара і Агату Тарасевіч, вядомую беларускую паэтэсу Канстанцыю Буйло, слыннага земляка, вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі Пятра Бібілы, “жанчыну-загадку” Паўліну Мядзёлку. 

Пры чым, прадстаўленае на выставе – гэта тыя матэрыялы, што захоўваюцца ў фондах музея і з якімі можна пазнаёміцца толькі ў час працы выставы. 

Кошт - уваходны квіток у музей.

Запрашаем!

Адрас: Гродзенская вобл., Мастоўскі раён, аг.Гудзевічы, вул.Цэнтральная, 7
ПН-ПТ: 9.00-18.00
СБ-НДЗ: 9.00-17.00
Тэл.: 8 (01515) 39-3-12

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12