Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Адзіны дзень інфармавання 21.03.2024 г.

Назад

21 сакавіка 2024 г. калектыў УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей», у рамках Адзінага дня інфармавання, сабраўся для прагляду дакументальнага фільма-расследавання «Жизнь под откос», прысвечанага дзейнасці экстрэмісцкіх арганізацый.

Затым заслухалі паведамленне на тэму «Рэспубліка Беларусь: праекты будучыні»: аб развіцці атамнай энергетыкі ў нашай краіне, дасягненнях у галіне біятэхналогіі, інфарматызацыі і штучнага інтэлекту, касмічнай галіны і іншых праектах, якія маюць важнае значэння для Беларусі.

На парадку дня таксама процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі, палы сухой расліннасці, бяспека дзяцей на канікулах.

Матэрыялы Адзінага дня інфармавання можна знайсці па спасылцы.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12