Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Віртуальны праект "Лісты з фронту"

Назад

У 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтая падзея тычыцца кожнага жыхара краіны, яна аб’ядноўвае пакаленні. Вызваленне Беларусі і Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, якая была дасягнута дзякуючы надзвычайнай стойкасці, гераізму, мужнасці і самаахвярнасці людзей, мае выключнае значэнне для беларускага народа. 

У Беларусі праводзіцца вялікая работа па ўвекавечванні і захаванні памяці пакалення пераможцаў. Захаванне аб'ектыўнай гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны – адна з найважнейшых задач сучаснага беларускага грамадства. Вялікая роля ў захаванні гэтай гістарычнай памяці належыць музеям. Таму ўсе дзяржаўныя музеі Гродзенскай вобласці прымаюць удзел у абласным віртуальным праекце “Лісты з фронту”. Арганізатарам і каардынатарам Віртуальнага праекта з’яўляецца ўстанова культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”. Праводзіцца праект па 31 снежня 2024 года.

Бліжэй пазнаёміцца з праектам можно па спасылцы https://grodno-museum.by/letter/

Тэлефон: 8(01515)3-93-12