Да 55-годдзя музея32>
Назад
Гудзевіцкаму музею – 55 гадоў!
Мы хочам выказаць вялікую падзяку ўсім, хто дапамагае музею расці і развівацца. Бо менавіта з вашай дапамогай, сябры, музейныя фонды папаўняюцца новымі экспанатамі, кожны месяц наша ўстанова прымае новыя групы наведвальнікаў, нас паказваюць па тэлебачанню і ўзгадваюць у СМІ і соцсетках, ажыццяўляецца рэалізацыя значных музейных планаў.
Да гэтай даты супрацоўнікі музея падрыхтавалі выставу “Гартаючы старонкі музейнага жыцця”, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 2 лютага ў 15.00. Уваход вольны.
Шчыра запрашаем далучыцца да святкавання!