Запрашаем на "Літаратурную гасцёўню"32>
Назад
У нашым музеі на працягу ўжо некалькіх гадоў з’явілася добрая традыцыя. У снежні месяцы мы запрашаем да нас у госці пісьменнікаў і адчыняем для ўсіх ахвотных “Літаратурную гасцёўню”! Заўсёдны наш госць – Людміла Антонаўна Кебіч, старшыня Гродзенскага аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. А вось хто прыедзе разам з ёй – заўсёды для нас прыемны сюрпрыз.
Запрашаем усіх неабыякавых да прыгожага слова ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей 6 снежня. Пачатак мерапрыемства ў 14.00. Уваход вольны.