Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Запрашаем на Масленіцу!

Назад

Масленіца – адно з самых вясёлых і любімых абрадавых свят. Традыцыйна Масленічнымі днямі гаспадыні пякуць бліны, на сталах павінна быць багата масла і сыру, вечарамі гасцююць адзін у другога сваякі і суседзі, родныя і блізкія…

Калі Вы самі не вельмі добра пра гэта ведаеце, калі Ваш час складана спланаваць так, каб выканаць усе абрады, як гэта рабілі нашы прадзеды, калі Вам і самім было б цікава пра ўсё паслухаць, а яшчэ і паспяваць разам, пагуляць і патанцаваць пад залівістыя гукі гармоніка, пачаставацца блінамі і гарбатай, тады ўсе ахвочыя – да нас, калі ласка! Да 17 сакавіка па папярэдняй замове будзем ладзіць для груп наведвальнікаў гульнёвую праграму "А мы Масленку чакалі..."!

Тэлефануйце (801515 39312) – будзем дамаўляцца! Бо ў мінулым годзе было весела (клікай па спасылцы)))!

P.S. Праграма разлічана і на дзяцей, і на дарослых!

Тэлефон: 8(01515)3-93-12