Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Назад

15 сакавіка ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшла інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы”.

30 гадоў таму, 15 сакавіка 1994 г., была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень з тых часоў з'яўляецца ў нашай краіне дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі.

Да гэтага дня калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея сабраўся, каб узнавіць у памяці асноўныя гістарычныя вехі стварэння Канстытуцыі: гісторыя яе прыняцця, структура, асноўныя раздзелы і артыкулы, змены і дапаўненні, унесеныя за апошнія гады, гісторыя свята, цікавыя факты.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12