Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

«Мудры настаўнік – Алесь Белакоз!»

Назад

Выстава працуе з 11 верасня па 9 кастрычніка 2023 г.

11 верасня 2023 г. споўнілася бы 95 гадоў настаўніку, краязнаўцу, заснавальніку Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Алесю Мікалаевічу Белакозу.

11 верасня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адкрылася новая выстава «Мудры настаўнік – Алесь Белакоз!» 

На выставе прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, узнагароды, шматлікія інтэрв’ю і артыкулы ў газетах, кнігі ўспамінаў і аповедаў пра А.М.Белкоза. Выстава раскрывае настаўніцкую, краязнаўчую і музейную дзейнасць Алеся Мікалаевіча, а таксама распавядае пра цікавыя звесткі з яго асабістага жыцця.   

Наведаць выставу «Мудры настаўнік – Алесь Белакоз!» можна ў любы дзень. Уваход платны.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12