Лекцыя «Славутыя землякі»32>
Назад
9 красавіка ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшла лекцыя «Славутыя землякі». Слухачамі лекцыі былі вучні 6 класа ДУА “Гудзевіцкая СШ”. Правяла лекцыю старшы навуковы супрацоўнік Рэйшэль Лілія Іосіфаўна.
Сваімі знакамітымі землякамі трэба ганарыцца. І лекцыя «Славутыя землякі» – сведчанне таго, насколькі багатая наша гудзевіцкая зямля на таленавітых людзей. Сярод іх дзеячы навукі, культуры, адукацыі, літаратуры і мастацтва, перадавікі вытворчасці і сельскай гаспадаркі. І ў ходзе лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй і дасягненнямі ўраджэнцаў Гудзевіцкага рэгіёна, якія праславіліся на сваёй малой і вялікай радзіме, заўсёды бязмерна любілі родную зямлю і памяталі, адкуль яны родам.